Церпім капрызы прыроды

Сельское хозяйство

У апошнія дні ліпеня адным з лідараў па ўраджайнасці сярод гаспадарак раёна з’яўляецца КСУП «Ельск». У гаспадарцы зерневымі культурамі занята   2045 га плошчаў. На ўборцы занята 7 камбайнаў.


Галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Касуха, расказваючы пра ход уборачнай кампаніі ў КСУП «Ельск», перажываў за тое, што надвор’е амаль кожны дзень прыносіць хлебаробам сюрпрызы. І не заўжды прыемныя. Гэта вельмі ўскладняе жніво: вільготнае зерне, якое неабходна добра дасушваць, многа вады на палях, што не дазваляе тэхніцы працаваць, як хацелася б…


– На палях гаспадаркі, каля вёскі Багуцічы, градам пабіты рапс на плошчы амаль 100 га, – працягвае расказваць Міхаіл Ільіч. – Многія пасевы ў вадзе. Уборка значна ўскладняецца з-за непагадзі. Камбайны вымушаны вывозіць зерне на дарогу, таму што МАЗы не могуць пад’ехаць да іх на поле. Многа зерневых топчацца, дрэнна вымалочваецца. Але ж мы не апускаем рукі. На сённяшні дзень у КСУП «Ельск» убрана 703 га, намалочана 1970 т збожжа. Ураджайнаць збожжа даволі розная: на некаторых палях па 34 цэнтнеры з гектара, а ёсць і такія, дзе па 7–10 ц/га. Канешне, слабейшая ўраджайнасць на высокіх участках, дзе зерне было засушана сонцам. Добры ўраджай у гэтым годзе азімых культур (трэцікале, пшаніца), яравы ячмень слабаваты.


У складаных умовах ідзе ўборка ў гэтым го-дзе. Такой цяжкай, па словах кіраўніка КСУП «Ельск» Алены Марозавай, і прыпомніць нельга.Тым не менш, стараюцца хлебаробы, працуюць з ранку да вечара, змагаюцца ў такой складанай і жыццёва важнай справе – барацьбе за хлеб.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *