Здароў’е будучага – дзяржаўны клопат


У Беларусі, дзе дзяржава даціруе школьныя сняданкі і цалкам фінансуе асобныя катэгорыі навучэнцаў і пры гэтым вылучае значную колькасць грашовых сродкаў на аздараўленне, санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, працягваецца выкананне рэспубліканскіх праграм, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на ЧАЭС.


У 2008 – 2009 вучэбным годзе ў раёне працфуе 16 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 10 сярэдніх, 2 базавыя, 4 вучэбна-педагагічных комплекса школа – сад, школа-інтэрнат, 13 дзіцячых дашкольных устаноў. Налічваецца 2509 школьнікаў, 630 дашкольнікаў, 97 выхаванцаў школы-інтэрната, харчаванне для якіх устаноўлена адпаведна з заканадаўствам нашай рэспублікі.


Бясплатным гарачым харчаваннем за дзяржаўны кошт, згодна прынятых раней пастаноў, забяспечваюцца ў дні вучобы ва ўстановах агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў тым парадку, які ўстаноўлены Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2004 года за № 434. Гэты дакумент «Аб арганізацыі бясплатнага харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, размешчаных на тэрыторыях радыёактыўнага забруджвання» мае заканадаўчыя дапаўненні і змяненні: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2007 года № 433, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2007 года № 1264. 


У адпаведнасці з дадзенымі заканадаўчымі актамі дзеці, ў залежнасці ад тэрыторыі забруджвання, могуць атрымліваць двух- і аднаразовае харчаванне. Вучні агульнаадукацыйных школ, калі яны займаюцца ў групе падоўжанага дня, атрымліваюць дадатковае харчаванне. Выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, да 17 снежня карысталіся ільготамі бясплатнага харчавання. А ў дашкольных установах г. Ельска, згодна пастанове № 1773, плата з бацькоў на ўтрыманне дзяцей зацверджана Саветам Міністраў  Рэспублікі Беларусь. На цяперашні час, дзякуючы Пастанове Савета Міністраў ад 29 лютага 2008 года, устаноўленая плата для бацькоў дашкольнікаў зніжана на 50% для сямей, якія пражываюць на тэрыторыях зон: з наступным адсяленнем, з правам на адсяленне і перыядычнага кантроля.


1096 навучэнцаў 10 школ горада і раёна атрымліваюць аднаразовае харчаванне, 763 школьніка, якія наведваюць групу падоўжанага дня, – двухразовае. Навучэнцы, якія пражываюць у зоне з правам на адсяленне (Кочышчы, Дабрынь, Млынок, Роза Люксембург, Скароднае і Валаўск),  харчуюцца два – тры разы на працягу школьнага дня.


Хочацца станоўча адзначыць той факт, што дзяржава таксама аказвае сацыяльную дапамогу і падтрымку школьнікам з дамашняй формай навучання, стан здароўя якіх не дазваляе наведваць агульнаадукацыйныя ўстановы. Дадзеная катэгорыя дзяцей, згодна рашэнню раённага выканаўчага камітэта, атрымлівае кампенсацыю кошту харчавання грашовых норм расходаў харчавання дзяцей. На гэты год пяць навучэнцаў маюць такую кампенсацыю.


За 2008 год на харчаванне вучняў і выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў Ельскага раёна было затрачана 1986282253 рублёў.


Ажыццяўляецца аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне выхаванцаў школ і дзіцячых садоў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 года № 542.


Штогод расходваецца з рэспубліканскага бюджэта значная колькасць сродкаў на набыццё пуцёвак у здраўніцы, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай рэспублікі, а таксама за яе межамі. Толькі за 2008 год для аздараўлення дзяцей Ельскага раёна было затрачана 1743912970 рублёў.


1218 школьнікаў паправілі сваё здароў’е на тэрыторыі Гомельскай вобласці, 484 вучні на тэрыторыі Беларусі, 308 змаглі аздаравіцца ў Латвіі, Расіі, Украіне. Выхаванцы-дашкольнікі выязджаюць толькі ў санаторыі нашай вобласці.


Пры накіраванні дзяцей на адпачынак асаблівую ўвагу надаюць катэгорыі сацыяльна неабароненых. Толькі за мінулы год аздаравіліся 399 дзяцей з многадзетных сямей, 25 дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх праў, 23 сіраты, 28 дзяцей-інвалідаў і 155 школьнікаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.


За першы квартал 2009 паправілі сваё здароў’е 83 выхаванца дашкольных устаноў і 662 вучні агульнаадукацыйных школ, з якіх 176 выехалі ў прэстыжныя здраўніцы, такія, як «Белоруссия» (г. Юрмала), «Белая Русь» (г. Туапсэ).


М. Ільюк.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *