Шлюбны вальс і дзіцячы смех!

Общество

Усякі раз, калі сустракаеш на вуліцах горада ці вёскі шлюбны картэж, міжвольна спыняешся, каб парадавацца за маладых, іх родзічаў і сяброў. Ды і сапраўды, маладыя, што ўступаюць у шлюб, выклікаюць замілаванне і надзею на тое, што сумеснае жыццё прынясе ім, маладой пары, толькі шчасце і радасць у сямейным жыцці і абавязкова дзяцей.


Агульназразумела, што мы прыйшлі на гэтую зямлю, каб прадоўжыць род чалавечы, прадоўжыць сябе ў дзецях, унуках….


За 9 месяцаў гэтага года ў нашай краіне зарэгістравана больш за 61 тысячу шлюбаў (гэта на 2 тысячы больш, чым ў 2008 годзе). Трэба адзначыць, што колькасць зарэгістраваных шлюбаў у рэспубліцы ўзрасла на 3,6 %. Прычым найбольшая колькасць шлюбаў адзначана органамі загса горада Мінска. Гомельская вобласць займае лідыруючыя пазіцыі сярод іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Больш за 9,1 тысячы шлюбаў было адзначана ў 2009 годзе.


Па словах Алены Віткоўскай, начальніка ад-дзела загс райвыканкама, у Ельскім раёне таксама назіраецца рост шлюбаў: «За 9 месяцаў 2009 года зарэгістравана 112 шлюбаў, а гэта на 29 больш, чым у 2008 годзе».


А як у Ельскім раёне з нараджэннем дзяцей?


Цікавы факт, але ў гэтым годзе назіраецца рост колькасці народжаных дзяцей. У гэтым, безумоўна, заслуга дзяржавы, якая праводзіць палітыку падтрымкі маладых сямей і дзяцей, якія нараджаюцца ў такіх сем’ях. Так, у Рэспубліцы Беларусь у гэтым годзе нарадзілася 82945 дзяцей, а гэта на 2283 больш, чым у 2008 годзе.


 «Агульная колькасць народжаных у Ельскім раёне за адзначаны перыяд 2009 года паменшылася і склала 158 нараджэнняў (гэта на 5 дзяцей меней, чым у 2008 годзе», – паведаміла Алена Віткоўская.


Але ж тым не менш, павелічэнне шлюбаў выклікае надзею на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *