З 90-годдзем, ветэран!


2 снежня адзначыў свой юбілей жыхар г. Ельска Ігнат Андрэевіч Логінаў. Сардэчныя пажаданні з нагоды дня нараджэння ветэран Вялікай Айчыннай вайны прымаў не толькі ад родных і блізкіх. Павіншаваць яго прыйшлі старшыня раённага Савета ветэранаў П.І. Цык, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне маёр У.С. Высоцкі, дырэктар ТЦСАН  Н.С. Петрухно, інжынер па падрыхтоўцы кадраў Ельскага леспрамгаса Т.М. Логінава. У гэты дзень у адрас юбіляра прагучалі шчырыя віншаванні са святам, пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця і бадзёрасці. Ігнат Андрэевіч быў вельмі рады, падзякаваў гасцям за ўвагу, шчырыя словы і падарункі.


Марына Сугак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *