Пачалася выбарчая кампанія

Местные власти

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 21 вызначана дата выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў – 25 красавіка 2010 года. З моманту ўступлення ў сілу ўказа аб назначэнні даты выбараў пачынаецца выбарчая кампанія.


Цэнтрвыбаркам зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правя-дзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Расклад выбарчай кампаніі атрымаўся вельмі шчыльным.


У першую чаргу будуць сфарміраваны выбарчыя камісіі. На гэтым этапе ў Беларусі ўпершыню прыменяць на практыцы абноўленыя артыкулы выбарчага заканадаўства. Згодна з новаўвядзеннямі выбарчыя камісіі павінны будуць на адну трэць складацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Пры гэтым для іх прадугледжана аблегчаная працэдура накіравання сваіх прадстаўнікоў у камісіі.


Прадугледжваецца, што ў камісіях, сфарміраваных па змененаму заканадаўству, значна знізіцца ўплыў мясцовых адмі-ністрацый. Сярод членаў камісій павінна быць не больш як адна трэць работнікаў дзяржаўных органаў або дзяржслужачых. У іх склад не змогуць увайсці старшыні выканкамаў, пракурорскія работнікі, суддзі. На месцы старшыні камісіі не павінны быць муж або жонка ці блізкія сваякі кандыдатаў у дэпутаты.


Ужо з 14 лютага і да 15 сакавіка будзе праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Яно пройдзе па новых,  больш аблегчаных умовах для членаў палітычных партый. Значна прасцей будзе сабраць подпісы ў падтрымку таго ці іншага прэтэндэнта ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Так, падпісныя лісты ўжо не патрэбна завяраць ў выканкаме.


На маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы кандыдаты змогуць больш актыўна весці агітацыйную кампанію, упершыню выкарыстоўваючы метады і формы, прадастаўленыя новай рэдакцыяй Выбарчага кодэкса. Напрыклад, спрошчаны парадак атрымання памяшканняў для правядзення перадвыбарных сустрэч. Будзе дзейнічаць не дазвольны, а заяўны прынцып.


Мясцовыя органы ўлады па ўзгадненню з выбарчымі камісіямі вызначаць месцы і памяшканні для правядзення перадвыбарных сустрэч. Арганізатарам дастаткова будзе паведаміць мясцовым уладам пра дату і час сустрэчы. Падобны прынцып будзе дзейнічаць пры арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў: у любым незабароненым месцы кандыдат у мясцовыя Саветы дэпутатаў мае права арганізаваць пікет па зборы подпісаў для свайго вылучэння.


Галасаванне на маючых адбыцца выбарах будзе праходзіць як і раней. Каб стварыць найбольш зручныя ўмовы і роўныя магчымасці для выбаршчыкаў, віды галасавання застануцца ранейшымі:
– датэрміновае (за 5 дзён да выбараў) – з 20 па 24 красавіка;
– на выбарчым участку ў дзень выбараў – 25 красавіка 2010 года.


Усяго на правядзенне выбарчай кампаніі з бюджэту выдзелена 19,5 мільярдаў рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
Трэба адзначыць, што парог яўкі для выбараў у мясцовыя Саветы ўпершыню адменены.  Яны адбудуцца ў апошнюю нядзелю красавіка ў любым выпадку, нават калі прагаласуе хаця б адзін чалавек.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *