Хачу звязаць жыццё са спортам

Спорт

Калі падлетка амаль нічога не цікавіць і ён цэлымі днямі бадзяецца без справы, то гэта нядобра. На шчасце, мой субяседнік, вучань 7 класа Дабрынскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Міхаіл Канавод, не марнуе час: акрамя вучобы ён займаецца фізкультурай. Пра сваё жыццё хлопчык расказвае з захапленнем:


– Вучыцца я люблю. Асабліва мне падабаюцца ўрокі гісторыі Беларусі, рускай мовы і літаратуры, алгебры і геаметрыі.


З 2009 года наведваю спартыўную секцыю па вольнай барацьбе ў Дабрынскім культурна-спартыўным цэнтры. Спачатку цяжкавата было, але потым прывык.


Яшчэ мне падабаецца гуляць у настольны тэніс і футбол. Чацвёрты год займаюся ў спартыўнай секцыі. Наша футбольная каманда прымае ўдзел у розных спаборніцтвах.
Мне найбольш запомнілася, як мы ездзілі ў Мазыр на турнір па міні-футболе. Наша каманда заняла 3-е месца, нам уручылі медалі. Было вельмі прыемна!


Любоў да спорту мне прывіў тата Васіль Уладзіміравіч. Мы з ім глядзім футбольныя матчы, калі ёсць час, то можам і мяча паганяць.


Я ўваходжу ў састаў школьнай каманды па біятлоне. Прымаў удзел і ў раённых, і ў абласных, і ў рэспуб-ліканскіх спаборніцтвах «Снежны снайпер». Алег Алегавіч Федзюкевіч нас трэніруе круглы год: зімою займаемся лыжнай падрыхтоўкай, з вясны да восені – бегам, стральбой. Усё гэта неабходна, каб паказваць на спаборніцтвах добрыя вынікі.


Мая мара – стаць пераможцам рэспуб-ліканскага «Снежнага снайпера».


Наогул, я хачу звязаць своё жыццё са спортам.
Усюды паспяваць мне дае магчымасць тое, што я жыву па распарадку: спачатку школа, потым выкананне дамашніх заданняў, а затым трэніроўкі.
Заўсёды дапамагаю бацькам. Калі выдаецца вольная хвілінка, чытаю спартыўныя газеты і часопісы, гляджу выпускі навін і тэлеперадачы пра спорт і спартсменаў.
Калі падлетак з цікавасцю наведвае школу і свядома выбірае здаровы лад жыцця, то гэта добра. Калі пры гэтым ён адчувае ўвагу, адабрэнне і падтрымку дарослых, то гэта выдатна.


Марына Сугак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *