Купалінка беларускай эстрады


Яна стала практычна самай маладой спявачкай на беларускай сцэне, каму было прысуджана званне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, гэта спявачка з’яўляецца адной з найбольш гастраліруемых выканаўцаў нашай краіны, выступае з канцэртамі і за межамі Беларусі. Яе называюць «Купалінкай беларускай эстрады», асацыіруючы з вобразам сапраўднай славянкі, беларусачкі. Імя яе – Ірына Дарафеева.



Канцэрт гэтай цудоўнай спявачкі прайшоў у мінулыя выхадныя дні ў нашым раёне. Спачатку Ірына Дарафеева разам з групай «Форс-мажор» выступіла на сцэне Цэнтра культуры і адпачынку ў вёсцы Кочышчы, дзе яе цёпла і сардэчна віталі сельскія працаўнікі, жыхары бліжэйшых вёсак. А пазней адбыўся канцэрт вядомай спявачкі ў гарадскім Доме культуры «Колас», які гасцінна раскрыў дзверы для ўсіх, хто любіць творчасць Ірыны Дарафеевай, любіць слухаць беларускую песню, любіць далучыцца да свету мастацтва.


Працяг чытайце ў нумары газеты «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *