Ад маёнтка да аграгардка


Вёска Рамязы – прыгожая, маляўнічая, своеасаблівая, адна з найбольш старадаўніх, багатых гісторыяй вёсак раёна. Паводле пісьмовых крыніц яна вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) увайшла ў склад Расійскай імперыі.


У сярэдзіне XIX стагоддзя пра Рамязы даведалася ўся Расія: памешчыца Гандрэта Стоцкая закатавала насмерць некалькіх сялян, у тым ліку падлеткаў і дзяцей. Яна была арыштавана і асуджана да катаргі, дзе і скончыла свой жыццёвы шлях.


На працягу XIX-XX стагоддзяў уладальнікі маёнтка Рамязы не раз мяняліся. Землямі вакол Рамязоў валодалі графіня Кацярына Ігнацьева, купец першай гільдыі лютэранін Карл Генрых Шэпелер і іншыя.


У канцы XIX стагоддзя вялася актыўная распрацоўка лясоў, драўніна па коннай чыгунцы вывозілася да Прыпяці і далей сплаўлялася па рацэ. Паўсюды выпальваўся драўляны вугаль, вырабляліся смала і дзёгаць. На рэчцы Чэрцень быў вадзяны млын, на якім працавалі сукнавальня і крупарушка. Рамязоўцы выраблялі аўчыны, шылі абутак і вопратку.
Не абышлі нашу вёску войны і рэвалюцыйныя падзеі. У час Грамадзянскай вайны Рамязы некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі ваюючых бакоў. 27 чэрвеня 1920 года вёску спалілі белапалякі (уцалелі толькі каля двух дзесяткаў хат і памяшканне школы).


У 1929 годзе быў арганізаваны калгас «Бальшавік», у які ўступілі гаспадары 27 сялянскіх двароў. Першым старшынёй калгаса быў Васіль Фёдаравіч Сіўчук.


Працяг чытайце ў наступным нумары газеты «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *