Я не лічу сябе паэтам…


На мінулым тыдні ў выставачнай зале краязнаўчага музея прайшоў літаратурны вечар вядомага не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі чалавека – Рыгора Бабчанка. Вы спытаеце: чаму літаратурны вечар, ён жа кіраўнік сельгасгаспадаркі? Так, гэты чалавек нам вядомы толькі як добры гаспадар, але ён яшчэ піша і цудоўныя вершы. Рыгор Уладзіміравіч аддае вельмі многа намаганняў дзеля росквіту роднай зямлі, і гэта добра відаць, калі твой шлях ляжыць праз яго гаспадарку. Відаць, менавіта таму ўсе радкі вершаў зашырскага паэта прасякнуты любоўю да роднай старонкі, прысвечаны матулі-зямліцы, духмянаму хлебу, сапраўднаму чалавечаму сяброўству.


На вечарыну да паэта прыйшлі сябры, добрыя знаёмыя, каб не толькі яшчэ адзін раз сустрэцца і пагутарыць з гэтым чалавекам, але і каб паслухаць вершы ў яго выкананні.»Я не лічу сябе паэтам, бо, па-першае, я кіраўнік вялікай гаспадаркі  і мая асноўная задача – добра вырасціць хлеб, – сказаў Рыгор Уладзіміравіч. – Але ў хвіліны маіх падарожжаў па палетках, асабліва ў ранішнія часіны, немагчыма не любавацца прыгажосцю нашай зямлі, нашага Палесся. І тады бярэш аловак і занатоўваеш гэтыя цудоўныя імгненні ў дзённік, які заўсёды са мной, а потым, калі ёсць нейкая хвіліначка, нешта дабавіш, дапішаш».


Вершы нашага земляка ў гэты вечар чыталі Анжэла Казленка, Якаў Ліпскі, Уладзімір Васілеўскі. Свае вершаваныя радкі Рыгору Бабчанку прысвяцілі ўдзельнікі клуба аматараў паэтычнага слова Людміла Глухатарэнка і Галіна Ракавецкая. Але ніхто так не прачытае вершы, як сам паэт.


І паліліся вершаваныя радкі на роднай беларускай мове, такой меладычнай, такой вядомай з дзяцінства…


Працяг чытайце ў нумары газеты «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *