Дзень Перамогі – свята ўсенароднае

Общество

Колькі радасці і слёз было на вачах ў людзей, якія сустракалі 9 мая 1945 года. Яны плакалі ад радасці, што скончылася вайна, і ад болю па загінуўшых родных. Гэты знакаміты дзень увайшоў у гісторыю нашай краіны як свята Вялікай Перамогі – перамогі савецкага народа над гітлераўскім фашызмам, які знішчыў кожнага трэцяга беларуса.


Да гэтага вялікага свята мае тое ці іншае дачыненне амаль кожны беларус. Гэта сапраўды свята ўсенароднае, свята са слязамі на вачах.


На гэтай вайне загінуў мой дзядуля, чалавек вельмі добры і працавіты. Мая матуля шмат пра яго расказвала, калі была жывая. Расказвала, як было цяжка жыць у час нямецкай акупацыі. Яна разам са сваёю маці пяклі хлеб партызанам. А гэта было вельмі небяспечна: за сувязь з партызанамі немцы каралі смерцю. І аднойчы немцы схапілі маіх бабулю і матулю (хтосьці выдаў іх). Разам з другімі палоннымі маіх родных павялі на расстрэл. Але Бог мілаваў: па дарозе ім удалося ўцячы.


Марыя Крушаніцкая.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *