Купальская ночка чароўная


Купалле – адно з самых любімых народных святаў беларусаў. З даўніх часоў дайшлі да нас адгалоскі абрадаў, якія праводзілі нашы продкі з агнём і вадою. Жывуць да гэтай пары шматлікія легенды і паданні пра папараць-кветку, якая дапаможа таму, хто знойдзе яе ў купальскую ноч, разумець мову жывёл, птушак і раслін, даведацца, дзе закапаны клад і быць шчаслівым усё жыццё.


Вечарам у нядзелю ў гарадскім парку сабралася многа людзей. Усе яны з цікавасцю чакалі пачатку тэатралізаванага прадстаўлення.


«Добры вечар, купальскае свята!» – такімі словамі прывіталі гледачоў Купалінка і Купала і запрасілі ўсіх шчыра павесяліцца.


Як і ў даўнія часы, на свяце гульні і конкурсы чаргаваліся з песнямі, дзяўчаты плялі вянкі, каб потым спусціць іх на ваду і паваражыць.


Калі добра сцямнела, на сцэне з’явіліся Вадзянік з Русалкай. Прычына ў іх была вельмі важная – знайсці дастойнага жаніха для прыгажуні Русалкі. Прэтэндэнтам прыдумалі нялёгкія выпрабаванні: спачатку іх прымусілі танцаваць, а потым паднімаць пудовую гіру.


Не абыйшлося ў гэтую ноч без Ведзьмы. Яна раптоўна з’явілася з кошыкам зёлак і заўважыла Вадзяному, што купальскі вечар, на якім ён галоўны, скончыўся, а ноч – яе, вядзьмарская. Вадзяны ўлагодзіў яе, і Ведзьма расказала некалькі купальскіх сакрэтаў і пачаставала гледачоў «прываротным зеллем», каб яны заўсёды былі прывабныя і прыгожыя…


Марта Лучык.


Працяг чытайце ў газете «Народны голас».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *