«Радзіма тут, яна ў сэрцы…»


Рыгора Уладзіміравіча Бабчанка многія ведаюць як кіраўніка вялікай гаспадаркі, грамадскага дзеяча, асобы шматграннай і творчай. Акрамя гэтага, прырода надзяліла яго і глыбокай паэтычнай натурай, здольнасцю будзіць у людскіх сэрцах любоў да сваёй зямлі і да працы. Многа сіл і намаганняў укладзена Рыгорам Уладзіміравічам у аздабленне і росквіт саўгаснай зямлі. Плёнам гэтай працы з’яўляецца жамчужына Ельшчыны – зашырскае возера «Асалода».


Возера Зашырскае, возера з «Надзеяй»,


Як на пакаянне да цябе іду…


Так пяецца ў песні, на словы Рыгора Бабчанка, прысвечанай Зашырскаму возеру. Ды і сапраўды, хто хоць аднойчы пабываў тут, той ніколі не забудзе гэты куток Палесся – возера з белым караблём пад назвай «Надзея».


Надзеяй Уладзіміраўнай завуць і жонку Рыгора Уладзіміравіча. Гэта вельмі прыемная і таленавітая жанчына. Яна працуе ў Зашырскім дзіцячым садку масажыстам. Дзякуючы душэўнай спагадзе Надзеі Уладзіміраўны кожны год выхаванцы дзіцячага садка атрымліваюць каштоўныя падарункі. Яшчэ яна добрая гаспадыня і маці. Разам з Рыгорам Уладзіміравічам выхавалі двух сыноў, якія, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, працуюць на карысць сваёй Радзімы.


Людміла Грынько.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *