Рамязоўскія «краязнаўцы» ў сталіцы

Общество

З 21 па 29 чэрвеня на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі праводзіўся рэспубліканскі профільны аздараўленчы летнік для актыўных удзельнікаў акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». У гэтым годзе Гомельскую вобласць прадстаўляў гурток «Краязнаўцы» (6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак) Рамязоўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Ельскага раёна. Правядзенне такіх летнікаў – даўняя традыцыя РЦТіКНМ аддзела краязнаўства. Трапіць у такі летнік няпроста. Але каб заваяваць такое права, патрэбна актыўна займацца даследваннем роднага краю, стаць пераможцам абласных конкурсаў па краязнаўству.


У гэтым годзе ў летніку адпачывалі каля 100 вучняў – прадстаўнікоў каманд кожнай вобласці. Праграма летніка была дастаткова насычанай і цікавай, кожны дзень быў распісаны па хвілінах. Цэнтр турызму паклапаціўся, каб вучні не толькі змаглі як мага больш убачыць у сталіцы, але паказалі сябе, паўдзельнічалі ў спаборніцтвах.


Нашы вучні хваляваліся на прэзентацыі візітоўкі. Большасць каманд у візітоўках прадстаўлялі ўсю вобласць, а мы падышлі да гэтага больш вузка – прадставілі ў вершаванай форме вёску Рамязы і Ельскі раён, праспявалі песні. У візітоўцы прымалі ўдзел усе вучні нашай дэлегацыі. Як вынік – атрымалі дыплом за лепшае прадстаўленне свайго рэгіёна. Патрэбна адзначыць, што дапамогу ў складанні візітоўкі аказала былая вучаніца школы Шэцка Ірына.


Людміла Трошка.


Працяг чытайце ў нумары газеты «Народны голас».



 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *