Я на радзіме не госць


Родная зямля, радзіма – самы прыгожы і мілы свет, што адкрываецца аднойчы ў маленстве і не перастае здзіўляць, зачароўваць, уздзейнічаць на думкі, настрой, псіхалогію, эстэтычны густ чалавека. Бацькаўшчына – той куток зямлі, дзе ўсё: вялікае, і малое – мае для нашай душы сваю першакаштоўнасць, значнасць, непаўторнасць.


І вось у адным з такіх мілых сэрцу куткоў нашага раёна – вёсцы Багуцічы – адбылася для яго жыхароў значная падзея: на мінулым тыдні прайшло свята вёскі. Дзеля гэтага свята ў Багуцічы прыехалі  тыя, хто  тут нарадзіўся, а цяпер жывуць ў розных кутках Беларусі, а таксама за яе межамі.


Цёплымі апладысментамі прысутныя сустракалі старшыню мясцовага сельвыканкама Таццяну Сакалоўскую, якая павіншавала ўсіх са святам, пажадала добрага настрою, моцнага здароўя і даўгалецця. Таццяна Анатольеўна занепакоена тым, што маладыя людзі пакідаюць вёску, хвалюецца за тых, хто цяпер тут жыве і з’яўляецца носьбітам традыцый, характэрных толькі для Багуцічаў.


Алесь Таполя.


Працяг чытайте ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *