Да родных ніў, да роднай хаты


8 жніўня у маленькай палескай вёсачцы Дубраўка, што ў Ельскім раёне, збіраліся на свята – Дзень вёскі – яе жыхары – цяперашнія і былыя. Трэба ўдакладніць, што гэты дзень быў святочным адразу для дзвюх вёсак-суседак – Дубраўкі і Заяччага, у якіх на сённяшні дзень жыве 12 чалавек!


Тым не менш, нягледзячы на 40-градусную спякоту, на Дзень вёскі сабраліся больш за трыццаць чалавек. Лёс раскідаў землякоў па ўсёй Беларусі. Але ж сабраліся яны і з Ельска, і з Рэчыцы, і з Мазыра, і з іншых мясцін. Дабіраліся людзі «дадому» як хто мог: і на аўтобусе, і на аўтамабілях, і на кані. Не спалохаліся людзі ні адлегласці, ні трапічнай спёкі.


Ганна Гаўрылава.


Працяг чытайце ў газете «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *