Спявалі, танцавалі, успаміналі…


У сярэдзіне жніўня адсвяткавала Дзень вёскі Карма. На сённяшні дзень яна налічвае 76 жыхароў.


У нядзелю, 15 жніўня, сабраліся ў сельскім клубе мясцовыя жыхары і госці вёскі. З прыгожа аформленай сцэны гучалі прыветныя словы вядучых Галіны Бурміч і Галіны Хамутоўскай. Яны павіншавалі са святам усіх людзей, якія сабраліся ў Карме, пажадалі ім дабрабыту, шчасця і здароўя. Урачыстую праграму працягвалі старшыня Валаўскага сельскага Савета Любоў Ляўкоўская і дырэктар КСУП «Скараднянскі» Васіль Касенка.


Многа цёплых і шчырых слоў, многа музычных нумароў пачулі  жыхары Кармы ў гэты дзень ад народных ансамбляў «Валошкі» Валаўскага СДК і «Яцэр» Зашырскага КСЦ.


На свяце ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны землякоў: у вёсцы не засталося ў жывых ніводнага ветэрана. Таксама павіталі самую старэйшую жыхарку Кармы, якой споўнілася 94 гады, – Фёклу Іванаўну Кохан. Праўда, кветкі і падарунак ёй уручылі прадстаўнікі сельсавета дома і пажадалі ўсяго найлепшага.


Ганна Гаўрылава.


Працяг чытайце ў газете «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *