Колькі каштуе сабраць школьны ранец

Образование

Да пачатку новага навучальнага года засталося крыху больш за два тыдні. Большасць бацькоў ужо забяспечылі сваіх дзяцей школьнай экіпіроўкай, засталіся розныя дробязі. А купіць усяго трэба вельмі і вельмі многа: школьныя сумкі, ручкі, алоўкі, сшыткі, лінейкі. Акрамя гэтага, вялізны клопат бацькоў – тое, у чым дзіця будзе хадзіць у школу, – так званая школьная форма, спартыўны касцюм, абутак!..


Каб дапамагчы бацькам падлічыць, колькі выдзеліць грошай з сямейнага бюджэта на падрыхтоўку дзяцей да школы, мы прайшліся па некаторых магазінах у горадзе і запісалі кошт некаторых школьных тавараў.


Калі ласка, збірайце «партфель», лічыце яго кошт.


Ручка – ад 280 да 720 рублёў; аловак – ад 100 да 550 рублёў; пенал – ад 1000 да 11140 рублёў; сшытак – 210 – 240 рублёў; альбомы для малявання – ад 1000 да 4140 рублёў; фарбы для малявання – ад 1810 да 10040 рублёў; фламастэры – ад 1330 да 5850 рублёў; гумка – ад 140 да 850 рублёў; дзённік – 1810 рублёў; ранец – ад  25980 да 100940 рублёў; сшытак паўагульны – ад 910 да 1570 рублёў; клей-аловак, ПВА – ад 480 да 2820 рублёў; алоўкі каляровыя – ад 960 да 2370 рублёў; касцюм для дзяўчынак (у сярэднім) – 86920 – 110000 рублёў; касцюм для хлопцаў – 75620 – 132340 рублёў;  туфлі для дзяўчынак – ад 69000 да 72000 рублёў; туфлі для хлапчукоў – ад 61000 да 101000 рублёў; блузка для дзяўчынак – 43450 рублёў; рубашка для хлапчукоў – ад 25000 да 33000 рублёў; спартыўны касцюм – ад 50000 да 70000 рублёў; красоўкі – ад 37000 да 57000 рублёў.


Школьныя тавары ёсць у вялікім асартыменце і па рознай цане, ў залежнасці ад якасці. Выбар за вамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *