Бульба на першым плане

Сельское хозяйство

У пераліку цэлага комплексу неадкладных асенніх работ у полі ўборка бульбы ў гэтыя дні знаходзіцца на першым плане ў сельскіх працаўнікоў.


Брыгадзір паляводчай брыгады КСУП «Дабрынь» Ганна Лаворанка расказала:


– У першыя тры дні механізатары скапалі чатыры гектары, накапалі 52 тоны бульбы. Машыны дастаўляюць яе з поля ў складское памяшканне, бо баімся, каб дождж не намачыў. Перабіраем клубні ўручную, затарваем у сеткі, працуе ўся паляводчая брыгада. Адборная бульба прызначана для продажу насельніцтву на ярмарках у райцэнтры. У мінулую суботу вывезлі на продаж цэлую машыну бульбы. Раскупілі яе хутка. Бульба ў нас смачная, разварыстая, да таго ж яна і захоўвацца можа працяглы час. Пакупнікі адразу ацанілі яе якасці.


Гэта добра прыдумалі праводзіць ярмаркі ў горадзе. І гараджанам зручна: не трэба хвалявацца і думаць як назапасіцца на зіму, і нам адразу грошы ў касу паступаюць. Наколькі я ведаю – бульбу будзем вазіць на ярмарку ўсю восень, пакуль попыт будзе. Яна ў нас сёлета ўрадзіла нядрэнна…


Васіль Пятроўскі.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *