Бульба вяртаецца на пачэснае месца

Сельское хозяйство

Поўным ходам у сельгаспрадпрыемствах раёна ідзе копка бульбы. Па стану на 10 верасня скапана яна на 29,5 гектарах, накапана 471 тона клубняў. Сярэдняя ўраджайнасць складае 160 цэнтнераў з гектара. Самая высокая ў раёне ўраджайнасць клубняў на сённяшні дзень у КСУП «Скараднянскі» – 206 цэнтнераў з гектара. Гэтыя паказчыкі пакуль не канчатковыя, яны, безумоўна, зменяцца ў бок павелічэння, таму што няскопанымі застаюцца больш за 140 гектараў бульбы…


Як лічаць спецыялісты, у бліжэйшыя 5 гадоў пасяўныя плошчы бульбы ў нашай рэспубліцы павялічацца з цяперашніх 51 тысячы гектараў да 65 тысяч. Павялічыцца таксама і вытворчасць бульбы ў грамадскім сектары практычна ў два разы – да 2 мільёнаў тон.


З мэтай далейшага развіцця бульбаводства плануецца ўдасканаліць існуючую сістэму насенняводства гэтай культуры, аптымізаваць колькасць гатункаў бульбы айчыннай селекцыі ў структуры пасяўных плошчаў да 20 назваў. Удасканаленая сістэма насенняводства дасць магчымасць сканцэнтраваць вытворчасць насення бульбы ў 16 насенняводчых арганізацыях, ажыццяўляць поўную сертыфікацыю насення на ўсіх этапах, у поўным аб’ёме задаволіць патрэбнасці арганізацый і насельніцтва ў якаснай насеннай бульбе.


Уладзімір Жураўлеў.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *