Неабходна ўзмацніць кантроль

Местные власти

6 верасня ў Ельскім райвыканкаме прайшлі пася- джэнні пастаяннай камісіі     па ўмацаванні законнасці, развіцці самакіравання і забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян, а таксама пастаяннай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, экалогіі і сельскай гаспадарцы. На пасяджэнні прысутнічалі Сяргей Матузка, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Галіна Процык, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і іншыя.


На павестку дня пастаяннай камісіі па ўмацаванні законнасці, развіцці самакіравання і забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян было вынесена пытанне аб арганізацыі работы аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і наймальнікаў з абавязанымі асобамі.


Непасрэдна пра работу раённага аддзела ўнутраных спраў з абавязанымі асобамі паведаміў Анатоль Якімец, начальнік Ельскага РАУС. Ён адзначыў, што гэта вельмі вялікая праблема, але прыкладаюцца ўсе намаганні супрацоўнікаў аддзела для таго, каб сітуацыя з абавязанымі асобамі змянілася ў лепшы бок. Так, участковыя інспектары аказваюць дапамогу ў вышуку «ўцекачоў» з месца працы і г.д. Таксама станоўчыя вынікі дае акцыя «Сям’я без насілля», якая праводзіцца кожны чацвер. Асаблівай увагі заслугоўвае пытанне працаўладкавання тых, хто вызваліўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя, але і гэта вырашаецца дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з кіраўніцтвам прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Тым не менш неабходна ўзмацніць кантроль за абавязанымі асобамі, каб павялічыць іх працаздольнасць, а значыць і працэнт выплачвання запазычанасцей.


Ганна Гаўрылава.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *