Песня мая – радасць мая


Каля трох дзесяткаў гадоў спяваюць у народным ансамблі «Валошкі» Валаўскага сельскага Дома культуры Валянціна Чарнякова і Галіна Засінец. Вясёлыя, жыццярадасныя, гаварлівыя, гэтыя жанчыны ствараюць вакол сябе толькі добры настрой. Абедзве ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але ніяк не могуць сядзець без работы. Я маю на ўвазе, грамадскай, таму што звычайных вясковых, сялянскіх клопатаў па дамашняй гаспадарцы ў іх дастаткова.


З вялікім здавальненнем, і ахвотай жанчыны збіраюцца на рэпетыцыі каляктыву, таму што песня дае адпачынак душы і асалоду сэрцу. Валянціна Чарнякова так расказвае пра свой каляктыў:
– Мы вельмі любім песню, з песняй звязана ўсё наша жыццё. І гэта вялікае шчасце, што ў нас ёсць свой харошы фальклорны каляктыў, які аб’ядноўвае нас, звычайных вясковых жанчын, любоўю да песні. Вялікую ўдзячнасць мы заўжды выказваем былому кіраўніку ансамбля «Валошкі» – Акуліч Марыі Маркаўне. Яна вельмі многа зрабіла для таго, каб каляктыў стаў паспяховым. Цяпер у нас новы кіраўнік – Галіна Бурміч, маладая і аптымістычная жанчына, здольны арганізатар.


Ганна Гаўрылава.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *