Радзіма Мележа сустракала гасцей


Дзень беларускага пісьменства – сапраўднае народнае свята. Падцверджанне таму – урачастыя мерапрыемствы, што прайшлі ў нядзелю, 5 верасня, на радзіме Івана Мележа ў Хойніках, і сведкамі якіх былі прадстаўнікі рэдакцыі раённай газеты «Народны голас», самадзейныя артысты ансамбля «Ялінка» ды майстры народных промыслаў Ельшчыны.


Традыцыйна адкрыла мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святынь» з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Яна адправілася з Мінска яшчэ 31 жніўня і наведала святыя мясціны Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Апошнім пунктам маршруту стаў горад Хойнікі. Менавіта ў Дзень беларускага пісьменства тут  адбыўся Хрэсны ход да Пакроўскай царквы, пасадка і асвяшчэнне Сада Малітвы, святочны Малебен.


Сталіца Дня беларускага пісьменства прапанавала гасцям вялікую, цікавую і насычаную культурную праграму. Галоўнымі месцамі свята сталі цэнтральная плошча і гарадскі парк Хойнік. Адкрываючы свята і звяртаючыся да гасцей, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Патупчык адзначыў, што Дзень беларускага пісьменства ўжо 17 гадоў крочыць па беларускіх гарадах, прычым на Гомельшчыне ён праходзіць трэці раз (двойчы свята адзначалі ў Тураве). «На сёлетняе свята ўсіх запрасіў стары палескі край, багаты шматгадовай гісторыяй. Ён не можа не крануць сэрцы тых, хто пабываў тут», – зазначыў намеснік прэм’ер-міністра. Далей у сваім выступленні Уладзімір Патупчык выказаў словы падзякі ўсім тым, хто садзейнічаў і садзейнічае зберажэнню культурнага і гістарычнага багацця Беларусі.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Таццяна Петрухно.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *