Шчодры ўраджай

Сельское хозяйство

У вясковых жыхароў, ды і ў многіх гарадскіх таксама, зараз у самым разгары адна з найважнейшых работ – уборка бульбы на агародах і прысядзібных участках. Хтосьці падкопвае бульбяныя рады з дапамогай трактара, хтосьці – канём, а многія капаюць уручную. У жыхароў вёскі Валаўск Доўбаша Рыгора Харланавіча і Вольгі Фёдараўны сёлета бульбы пасаджана не вельмі многа – сотак 15. Але ж ураджай добры! Хутка напаўняюцца мяхі, і гаспадары радуюцца: хопіць бульбы на зіму і сабе і дзецям у горад будзе што даць. Недарэмна стараліся каля сотак з бульбаю ўсю вясну і лета – зямелька шчодра ўзнагародзіла ўраджаем!


Ганна Гаўрылава.


На здымку: бацькам капаць бульбу дапамагае дачка Ганна з Пінска.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *