«самастойнасці мяне навучыла жыццё»


Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Паўлавіч Бычкоўскі ў свае 88 захаваў не толькі добры зрок, але і памяць. З 1949 года – падпісчык раённай газеты, ён і сёння чытае яе без акуляраў. Беспамылкова называе прозвішчы і імёны, падзеі і факты свайго  мінулага, спасылаецца на артыкулы заканадаўства, з дапамогай якіх вырашаў шматлікія вызначальныя для сябе і сям’і праблемы.


 «Ведаю на памяць дванаццаць нумароў патрэбных мне тэлефонаў», – дадае ветэран. У горадзе па сваіх справах ходзіць пешкі альбо ездзіць на веласіпедзе. А калі неабходна дабрацца да Гомеля ці да Мінска, то робіць гэта без чужой дапамогі. Самастойнасці ва ўсім яго навучыла жыццё…


Нарадзіўся Павел Паўлавіч у вёсцы Аляксандраўка ў простай сялянскай сям’і. Маці памерла, калі яму было шэсць гадкоў. «Бацька не жаніўся, глядзеў мяне і сясцёр Варвару і Полю, – расказвае мой суразмоўца. – А ў 1937-м і бацька памёр, засталіся мы круглымі сіротамі. Апекуном стаў дзядзька, бяздзетны родны бацькаў брат Васіль. Разам са сваёй Таццянаю ўзяў на выхаванне яшчэ і Валодзю – сына яе сястры. Ён цяпер ганаровы грамадзянін Ельска, 101 год чалавеку, святкуем часта з ім, іншы раз і 50 грамаў бярэм на грудзі…»


Марына Сугак.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *