Галоўнае – добрыя ўзаемаадносіны


У Засінцаўскім сельскім Доме культуры вось ужо многа гадоў працуе бібліятэкарам Кацярына Ястрэмская. Прывабная, ветлівая, энергічная жанчына, добрая маці і жонка, цудоўны работнік культуры – тыя характарыстыкі, якія ўласцівы ёй. Мы сустрэліся з гэтым цікавым чалавекам, завітаўшы ў сельскі Дом культуры.


– Кацярына Іванаўна, раскажыце, калі ласка, пра сябе.


– Я працую ў Засінцаўскім Доме культуры больш за трыццаць гадоў. Закончыўшы Магілёўскае культурна-асветніцкае вучылішча, дзе я набыла спецыяльнасці «кіраўнік харавога каляктыву» і «культарганізатар», трапіла ў Засінцы. Спачатку  працавала мастацкім кіраўніком, а пасля – бібліятэкарам. Акрамя гэтага, з’яўляюся пастаянным кіраўніком нашага самадзейнага вакальнага каляктыву.


– Вы вопытны бібліятэкар, ўжо доўгі час працуеце з людзьмі. Як Вы лічыце, што галоўнае ў Вашай рабоце?


– Галоўнае – пабудаваць добрыя ўзаемаадносіны з людзьмі, знайсці падыход да кожнага. Напрыклад, некаторыя пажылыя людзі не могуць прыйсці ў бібліятэку, таму мне даводзіцца бываць у іх дома, расказваць пра навіны ў нашай краіне, раёне, вёсцы. Для такіх людзей гэта вельмі важна, ім патрэбны клопат і ўвага, магчымасць пагаварыць з іншым чалавекам.


Ганна Гаўрылава.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *