Паяднаныя песняй


Народны ансамбль «Ясенец» сельскага Дома культуры в. Падгалле атрымаў сваю назву ад мясцовай рэчкі. На сённяшні дзень гэты каляктыў невялікі, аднак ён актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці раёна, не прапускае ніводнага мерапрыемства, на якім гучаць песні.


Пра дзейнасць каляктыву расказвае яго мастацкі кіраўнік Валянціна Каваленка:


– Ансамбль «Ясенец» ужо многа гадоў з’яўляецца гонарам Падгальскага сельскага Дома культуры. У 2005 годзе яму было прысвоена званне народнага. Сёння ў каляктыў уваходзяць 9 чалавек: я, Валянціна Каваленка, настаўніца Жанна Акуліч, касір СВК «Падгалле» Галіна Марозенка, загадчыца склада СВК Таццяна Сугак, палявод Лідзія Кірнюк, бібліятэкар Наталля Сугак, акампаніятар Віктар Яцка, загадчык сельскага клуба в. Кавалі Юрый Руль і дырэктар нашага Дома культуры Уладзімір Галумбіеўскі. Усе гэтыя людзі цудоўна спяваюць, выдатна адчуваюць адзін аднаго ў песні. Усе яны з задавальненнем ходзяць на рэпетыцыі, спяваюць, удзельнічаюць у конкурсах і мерапрыемствах. Усіх удзельнікаў ансамбля «Ясенец» аб’ядноўвае любоў да народнай песні, да творчасці, таму што з песняй і жыць цікавей, лягчэй і весялей.


Ганна Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *