Ордэн Леніна за працу


Фёкле Пятроўне Дзям’янавай 82 гады. З дзевятнаццацігадовага ўзросту стала працаваць даяркай, а калі споўнілася 43, то за высокія дасягненні ў працы ўзнагародзілі ордэнам Леніна. Жывёлагадоўлі гэтая сціплая і працавітая жанчына прысвяціла ўсё сваё жыццё, нават пасля выхаду на пенсію доўгі час яшчэ працавала даглядчыцай цялят у калгасе “Рэвалюцыя”. Жыве яна ў вёсцы Кочышчы.


– Добрае цяпер жыццё, – гаворыць Фёкла Пятроўна, – нават паміраць не хочацца. Людзі ў шчасці жывуць, і я шчаслівая, што дажыла да гэтых часоў – унукаў, праўнукаў дачакалася і вельмі рада за іх. Два ўнукі ў мяне і чатыры праўнукі. Здаровенькія ўсе, дзякуй Богу, у дастатку жывуць. Дзяржава іх вывучыла, у людзі вывела. Дачка мая Валя з зяцем Ула- дзімірам вельмі добрыя, пра мяне не забываюцца, клапоцяцца. З маладых гадоў не бачыла я дабра ў жыцці, дык хоць на старасці пабачыла…


Жыццё Фёклы Пятроўны сапраўды выдалася нялёгкім, як жыццё і ўсяго яе пакалення. Нарадзілася яна ў 1928 годзе ў вёсцы копанка Ельскага  раёна. Бацька і маці працавалі ў калгасе, сям’я была вялікай – пяць чалавек. Жылі вельмі бедна. Працаваць даводзілася шмат і дарослым, і дзецям, таму бацькі прывучалі сваіх дзяцей да працы з самага маленства. Людзі ў той час забяспечвалі сябе ўсім неабходным самі: і адзенне шылі, і прылады працы майстравалі, і хлеб выпякалі, і ткалі, і пралі. У пашане былі тыя, хто ўмеў рабіць усё. Не ўмець нешта рабіць у вёсцы было вялікім сорамам, тым больш для дзяўчыны, таму Фёкла Пятроўна вучылася ўсяму ад бацькоў і другіх людзей з дзяцінства.


У школе яна паспела правучыцца толькі чатыры гады. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая забрала з вёскі ўсіх мужчын. Забрала і не вярнула назад. І вёску родную таксама забрала вайна. У 1942 годзе Копанку спалілі фашысты. Пасля вайны яна не адрадзілася…


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Васіль Пятроўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *