Пераможцы раённага спаборніцтва

Сельское хозяйство

21 лістапада – адно з найгалоўнейшых святаў сельскіх працаўнікоў – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, – людзей, якія за сваю паўсядзённую працу заслугоў-ваюць асаблівай павагі і пашаны. Гэта яны на працягу ўсяго года з досвітку і да змяркання працуюць на жывёлагадоўчых фермах, у полі, сваімі працалюбівымі рукамі даглядаюць  жывёлу і апрацоўваюць зямельку-карміцельку, вырошчваюць хлеб і каласок да каласка збіраюць шчодрыя ўраджаі. Гэта іх душы баляць і калоцяцца сэрцы ад адчаю, калі на хлебную ніву навальваецца небывалая спякота або налятаюць шквалістыя вятры з дажджамі. Гэта з іх вачэй льюцца сапраўдныя слёзы, калі гіне ўраджай…


Так было гэтым летам. І не толькі гэтым, але і ў папярэднія гады, так было заўжды. Прырода ўвесь час знаходзіцца ў супрацьстаянні з чалавекам і ўступае яму толькі тады, калі бачыць з’яднанасць усіх у дасягненні пастаўленых мэт, зладжанасць і арганізаванасць у працы, неадольную сілу духа і непераможнасць. Менавіта гэтымі рысамі характару адрозніваюцца ад звычайных людзей тыя, хто ўсё сваё жыццё аддае працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці, хто завецца хлебаробам.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Васіль Пятроўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *