Хай мары збудуцца


У гэтым годзе ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Ельскага раёна прыйшлі працаваць больш дзесяці маладых спецыялістаў. Любоў Сыцько трапіла на працу ў КСУП «Падгалле» на пасаду інспектара па кадрах. Пра тое, як гэтая дзяўчына працуе ў гаспадарцы, з якімі праблемамі сутыкаецца, наша гутарка з ёю.


– Любоў Мікалаеўна, раскажыце, калі ласка, чытачам газеты пра сабе.


– Мая радзіма – вёска Прачомышлі. Пасля школы паступіла ў Калінкавічы ў Палескі дзяржаўны аграрны каледж па спецыяльнасці «агранамія». Па размеркаванні трапіла ў КСУП «Падгалле». Праўда, працую не па спецыяльнасці. Але мая работа – інспектар па кадрах – мне падабаецца.


– Як складваюцца ў Вас адносіны з калектывам?


– На новым месцы мяне сустрэлі вельмі цёпла і ветліва, растлумачылі мае абавязкі. І калі ўзнікне ў мяне нейкае пытанне, я заўсёды магу спытацца ў старэйшых калег і атрымаць параду ці дапамогу. Адносіны ў нашым калектыве мяне цалкам задавальняюць.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *