Бюлетэні для галасавання


У Беларусі будзе выпушчана 7,447 млн бюлетэняў для галасавання на выбарах Прэзідэнта. Такое рашэнне прынята 30 лістапада на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.


Як растлумачылі прадстаўнікі ЦВК, колькасць бюлетэняў не можа быць меншая за колькасць грамадзян, якія ўнесены ў спісы маючых права на галасаванне. Паводле даных на 29 лістапада, іх налічваецца крыху больш як 7,094 млн чалавек. Колькасць запасных бюлетэняў не павінна перасягаць 5 працэнтаў ад колькасці выбаршчыкаў. Менавіта таму вырашана выпусціць амаль 7,5 млн бюлетэняў.


Выпуск бюлетэняў і забеспячэнне імі выбаркамаў арганізуе ЦВК. Бюлетэні будуць дастаўлены на ўчасткі для галасавання 13 снежня.


Ахова памяшканняў для галасавання


Міліцыя возьме пад кругласутачную ахову памяшканні для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі пасля паступлення бюлетэняў. Аб гэтым 30 лістапада на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.


Намеснік кіраўніка МУС адзначыў, што такі парадак існуе ў Беларусі ўжо не першы год.


Па матэрыялах БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *