Перадаць маладым карані зямлі


Услаўленню людзей працы, патрыётаў роднага краю і любімай Айчыны прысвечана было свята вёскі, якое адбылося нядаўна ў Качышчанскім Цэнтры культуры і адпачынку па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле ў арганізацыі і правядзенні мясцовага сельскага Савета дэпутатаў.


Такія святы ў нашым раёне сталі ўжо традыцыйнымі, але кожнае з іх нясе ў сабе свой асабісты каларыт і непаўторнасць, як і людзі, што жывуць у тым або іншым населеным пункце. Багатая гісторыя роднага краю, увасобленая ў здзяйсненнях соцень і тысяч працавітых рук і верных, шчырых сэрцаў, заве сённяшніх жыхароў вёсак з глыбіні стагоддзяў, нясе у сабе святыню спраў нашых далёкіх продкаў, чые помыслы, на-дзеі, адданасць Радзіме змаглі зберагчы найгалоўнейшае багацце  народа – нашу зямлю. Дзеля таго, каб ясна ўразумець гэту каштоўнасць, патрэбна прайсці доўгі жыццёвы шлях, адчуць, пранесці ў сабе і перадаць маладым карані зямлі, свае карані…


Аб гэтым гаварыла, выступаючы з прывітальным словам перад жыхарамі вёскі, старшыня Качышчанскага сельскага Савета дэпутатаў Ніна Фяськова. «Родная вёска, дзе ты нарадзіўся, вырас і атрымаў пуцёўку ў самастойнае жыццё, – падкрэсліла яна, – застаецца з намі назаўжды. І куды б не закінуў цябе лёс, усім сэрдцам ты будзеш імкнуцца сюды, дзе кожная сцяжынка табе вядомая, дзе кожная быліначка знаёмая. І толькі тут ты зможаш адчуць цеплыню роднай зямлі, яе падтрымку і быць з ёю адным цэлым». Зямля Качышчанская – слаўная і гераічная, яе насяляюць прыгожыя душой і сэрцам, цудоўныя людзі. І кожны чалавек, кожны жыццёвы лёс – як быліна, як казка ў вуснах народных.


Шмат людзей, добра вядомых у нашым раёне і па-за яго межамі, заслужаных і паважаных у грамадстве, было запрошана на свята. Ім гаварылі словы ўдзячнасці, узнагароджвалі Ганаровымі граматамі сельскага выканаўчага камітэта, дарылі памятныя сувеніры і падарункі. Гэтыя людзі – слава і гонар зямлі Качышчанскай. Неацэнны іх уклад у развіццё вёскі.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Васіль Пятроўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *