Акадэмія навагодніх забаў


Вось ужо многа гадоў стала добрай традыцыяй правядзенне дабрачынных навагодніх елак у нашым раёне, куды збіраюцца прадстаўнікі ўсіх гарадскіх і сельскіх школ, каб «весела-весела сустрэць Новы год». Так, 29 снежня на такое мерапрыемства сабралася 160 дзетак. Прыгожыя, вясёлыя, у разнастайных навагодніх касцюмах, яны чакалі цудаў, якія бываюць толькі ў Новы год.



Святочнае мерапрыемства цёплымі і шчырымі словамі, найлепшымі пажаданнямі адкрылі Валерый Гейхман, начальнік аддзела культуры Ельскага райвыканкама, Віктар Амяльчук, загадчык аддзела адукацыі, і Рыгор Цык, намеснік старшыні райвыканкама. Рыгор Васільевіч пажадаў дзецям моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і здзяйснення ўсіх жаданняў і мар. Ён таксама ўручыў падарункі лепшым вучням, актывістам школьнага жыцця і імяніннікам, чые дні нараджэння прыпадаюць на навагоднія святы. Так, падарункі атрымалі Жыгадла Таццяна (Скараднянская САШ), Радзько Кацярына (ВПК яслі-сад – базавая школа г. Ельска), Лаворанка Дар’я (Дабрынская САШ), Рудніцкі Кірыл (Дуброўская БАШ), Якімчук Таццяна (Зашырская САШ), Кошкур Сцяпан (Валаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа), Неўмяржыцкая Таццяна (Ельская раённая гімназія) і Ракіцкі Максім (САШ № 1 г. Ельска).


Ганна ГАЎРЫЛАВА.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *