Каб вы ніколі не бачылі вайны…


У вёсцы Скароднае ў невялікай хацінцы жыве Раіса Нікадзімаўна Радзько – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жанчына нялёгкага лёсу. З вялікім хваляваннем, са слязамі на вачах ад успамінаў расказвала нам гэтая жанчына пра боль і пакуты, якія прынесла вайна з фашысцкімі акупантамі. Нягледзячы на свой далёка не малады ўзрост – да 100-годдзя засталося шэсць гадоў – Раіса Нікадзімаўна добра памятае жахі тых дзён.


У сям’і Нікадзіма Сямёнавіча Драчэўскага і Алены Аляксандраўны Пастуховай было шасцёра дзяцей: Анфіса, Серафіма, Раіса, Канстанцін, Мікалай і Сяргей. Калі пачалася Вялікая Айчынная, у некаторых з дзяцей ужо былі свае сем’і, дзеці. У сям’і Раісы і Івана Радзько падрасталі дзве дачушкі.


Дзень, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Раіса вельмі добра помніць: заганяла парасят і хутчэй ўбачыла, чым пачула, як па вуліцы амаль нячутна ехала калона матацыклаў з немцамі. З гэтага дня нянавісць да фашыстаў пасялілася ў душы кожнага вяскоўца. Многія падаліся ў лес у партызаны, іншыя дапамагалі партызанам дома, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём сваіх родных і блізкіх. Так, брат Раісы Нікадзімаўны Мікалай стаў заснавальнікам падпольнай камсамольскай арганізацыі. За гэта ён і быў закатаваны фашыстамі. І самае страшнае – на вачах у маці.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *