Лепшая ў вобласці

Образование

Добрая навіна прыйшла ў мінулую пятніцу з Гомеля: першае месца на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры заняла адзінаццацікласніца Ельскай раённай гімназіі Кацярына Лопарт (настаўніца Казак Любоў Іванаўна).



На традыцыйнай лінейцы ў паня-дзелак, 17 студзеня, дырэктар гімназіі Любоў Казак павіншавала Кацярыну Лопарт з перамогай:


– Для нас вялікі гонар, што з 65 прадстаўнікоў Гомельшчыны, якія прынялі ўдзел у прадметнай алімпіядзе, менавіта наша Кацярына паказала высокі вынік і стала лепшай. Віншуем яе з перамогай!


Пад бурныя апладысменты гімназістаў Любоў Казак уручыла Кацярыне грашовую прэмію і лісты падзякі вучаніцы і яе бацькам.


Пакуль гімназісты абмяркоўвалі ўсё пачутае на лінейцы, Кацярына Лопарт падзялілася з «НГ» сваімі ўражаннямі ад алімпіяды.


– Кацярына, віншую Вас з перамогай. Гэта значная падзея не толькі для гімназіі, але і для ўсяго раёна. З якім настроем Вы ехалі на алімпіяду?


– У мяне быў добры настрой, я старалася не хвалявацца, таму што хваляванне перашкаджае засяродзіцца і прадэманстраваць свае веды. Я паставіла перад сабою задачу – занять прызавое месца. У мінулым годзе мне не хапіла некалькі балаў, каб атрымаць дыплом ІІІ ступені.


Нягледзячы на вялікую адказнасць (я прадстаўляла нашу гімназію, наш раён), я зрабіла ўсё, што ад мяне залежала…


(Працяг чытайце ў наступным нумары газеты)


Марына Сугак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *