Настаўнік года – 2011

Образование

28 студзеня, у пятніцу, завяршыўся чарговы раённы конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года–2011». Гэтае мерапрыемства дазваляе выяўляць таленавітых і творчых педагогаў, якія не толькі аддана працуюць у школе, але і маюць разнастайныя інтарэсы, захапленні, і галоўнае, умеюць усё гэта прадэманстраваць на сцэне, расказаць пра сваю дзейнасць, пра сваю адметнасць у педагагічнай прафесіі.


Сёлета ў конкурсе педагагічнага майстэрства прынялі ўдзел 16 чалавек, прадстаўнікоў усіх школ горада і раёна. Гэта Н.У. Канавод (Дабрынская САШ), М.І. Куўшынава (ВПК яслі-сад – базавая школа), К.П. Шаўчэнка (Валаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа), С.В. Удовіна (Скараднянская САШ), С.Р. Аляксеенка (Санюкоўская САШ), Г.С. Прыгодзіч (Млынокскі ВПК дзіцячы сад – пачатковая школа), В.А. Думінская (САШ № 2 г. Ельска), А.М. Трошка (Рамязоўская САШ), В. Ю. Дворак (Роза-Люксембургскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа),С.В. Баранбаева (Старавысокаўскі ВПК яслі-сад – базавая школа), І. М. Гапотчанка (Зашырская САШ), В.С. Лаворанка (Качышчанская САШ), С.Л. Чыжык (САШ № 1 г. Ельска), В.І. Карпава (Засінцаўская САШ), Л.М. Грынько (Ельская раённая гімназія), В.М. Лукашэвіч (Дуброўская БАШ).


Конкурс «Настаўнік года», як заўсёды, складаўся з трох этапаў: самапрадстаўлення «Я – настаўнік, мае творчыя здольнасці», прадстаўлення і абароны адукацыйнага праекта і правядзення адкрытых урокаў. Ацэньвала конкурс кампетэнтнае журы ў складзе В.П. Амельчука, начальніка раённага аддзела адукацыі, В.С. Сіўчук, галоўнага спецыяліста РАА, Г.М. Ільюк, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі, Н.К. Яўсеевай, дырэктара Дома дзіцячай творчасці, Г.А. Сыч, загадчыцы раённага вучэбна-метадычнага кабінета, і метадыстаў: І.А. Шынкарчук, Т.У. Аўраменка, Г.І. Гайдук, В.У. Сергіенка і Л.У. Назарчук.


Барацьба за права атрымаць ганаровае званне»Настаўнік года» пачалася яшчэ з 18 студзеня, калі ў гарадскіх школах № 1 і № 2 удзельнікі конкурсу пачалі даваць адкрытыя ўрокі.
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна ГАЎРЫЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *