Вучыць дзяцей музыцы


Аліна Працюк закончыла Мазырскі дзяржаўны музычны каледж па спецыяльнасці «Інструментальнае выкананне». Зараз яна працуе ў філіяле Зашырскай дзяржаўнай музычнай школы, які знаходзіцца ў аграгарадку Кочышчы, дае ўрокі па класу скрыпкі. Прывабная, вясёлая маладая дзяўчына з задавальненнем адказала на нашы пытанні.


У сям’і Аліны музыкантаў, акрамя яе, няма, затое ёсць педагогі. Маці і бабуля ўсё жыццё прысвяцілі навучанню і выхаванню дзяцей.


– Я сама захацела вучыцца ў музычнай школе, – расказвае маладая настаўніца. – Зараз я ўпэўнена, што тое маё рашэнне было правільным. Пасля паступіла ў музычны каледж. Хачу і далей займацца музыкай, прывіваць любоў да музыкі дзецям. Любімы кампазітар у мяне Монці, а яго твор – «Чардаш».


На пытанне, аб чым яна марыць, Аліна адказала наступнае:


– Мару добра закончыць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, дзе вучуся завочна на першым курсе.


Жыве Аліна Працюк у Ельску. Акрамя музыкі яна любіць маляваць, танцаваць і падарожнічаць. А яшчэ яна з задавальненнем гатуе для мужа ўсялякія смачныя стравы. Асабліва добра ў яе атрымліваюцца бульба з мясам, розныя салаты і мясныя стравы.


Марына Сугак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *