Чалавек слова і справы


КЖЭУП «Ельскае» ганарыцца яшчэ адным сваім выдатным работнікам – Станіславам Сікорскім, які працуе слесарам па рамонту абсталявання кацельні V разрада.


На прадпрыемстве гэты чалавек працуе трынаццаць гадоў. Пра Станіслава Фелік-савіча ў кіраўніцтва КЖЭУП «Ельскае» толькі станоўчыя водгукі. Граматны спецыяліст, сапраўдны прафесіянал, адказны і сумленны чалавек – усё гэта пра яго. У яго заўжды можна атрымаць параду, да яго заўжды можна звярнуцца за дапамогай – ніводнаму ён не адмовіў. Акрамя гэтага, Станіслаў Сікорскі – чалавек слова і справы. Яго прынцып: сказаў – зрабіў. Гэтаму чалавеку можна даручыць любую справу і не хвалявацца за яе выкананне. Сярод работнікаў КЖЭУП «Ельскае» Станіслаў Феліксавіч карыстаецца асаблівай павагай і даверам.


За высокія дасягненні, за плённую працу ён неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі прадпрыемства, райвыканкама. Сёлета, напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Станіславу Сікорскаму ўручана Ганаровая грамата Ельскага раённага Савета дэпутатаў.


Ганна БУЛАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *