Песня застаецца з чалавекам

Образование

Нездарма кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Гэтак жа можна сказаць  пра настаўнікаў Ельшчыны, якія 26 сака-віка 2011 года прымалі ўдзел у раённым фестывалі «Песня застаецца з чалавекам». Заснавальнікамі гэтага мерапрыемства, прысвечанага 90-годдзю Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў  адукацыі і навукі, былі аддзел адукацыі Ельскага райвыканкама і раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі.


У гэты халаднаваты суботні дзень у ГДК «Колас» паміж калектывамі 14 дзяржаўных вучэбных устаноў, а таксама прадстаўнікамі ад-дзела адукацыі не на жарт разгарэлася творчае спаборніцтва. Пасля прывітальных слоў вядучых, віншавання і пажадання поспехаў з вуснаў старшыні райкама  прафсаюза работнікаў адукацыі Галіны Ільюк на сцэне адзін за адным пачалі выступаць удзельнікі фестывалю. І кожны з іх імкнуўся паказаць ўсё, на што здольны, бо ўсім былі вядомы жорсткія рамкі адбору пераможцаў. Журы ацэньвала выступаючых па такіх крытэрыях, як адпаведнасць твораў тэматыцы, сцэнічная культура, узровень выканаўчага майстэрства, вакальныя дадзеныя, артыстычнасць, мастацкі вобраз, індывідуальнасць і непаўторнасць выканаўцы. Згодна з палажэннем, фестываль праводзіўся па чатырох намінацыях, і кожны з удзельнікаў мог абраць для сябе любую з іх.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Юлія РАЗУМАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *