Як вы рыхтуецеся да свята Вялікадня?

Религия

Няма больш светлага і ўрачыстага свята, чым Вялікдзень. Думаю, што многія любяць свята Пасхі іменна за свет, які запальваецца ў нашых душах, за адчуванне таго, што мы дакранаемся да чагосьці Вялікага і вельмі важнага, а яшчэ за цудоўныя традыцыі, паважаць і захоўваць якія – гэта не павіннасць, а вялізнае задавальненне. Пра перадпасхальныя традыцыі і клопаты расказваюць маладыя і пажылыя жыхары нашага горада і раёна.


Вольга Іванаўна Несцярэнка, жыхарка горада Оўруча:


– Падрыхтоўка да Вялікадня – асаблівая справа: неабходна прыбраць дома і ў двары, падфарбаваць нешта, пабяліць у хаце столь, печ ці грубу. Калі неабходна, зрабіць рамонт, перасціраць усе занавескі, павыбіваць дываны, усё вымыць і вычысціць. Калі Вялікдзень прыпадае на раннюю вясну, то ўсё толькі прыбіраем і вымятаем, калі на больш позні час – паспяваем і кветкі высадзіць. А калі вясна цёплая, то і ў агародах усё неабходнае стараемся пасеяць і пасадзіць.


Напярэдадні Вялікадня я абавязкова стараюся з’ездзіць на радзіму ў вёску Засінцы. Я даўно ўжо жыву ў горадзе Оўручы, але ў Засінцах, у бацькоўскай хаце, жыве мая сястра. У яе хворыя рукі і ногі, таму я даволі часта бываю ў яе і дапамагаю, чым магу. Перад Вялікаднем абавязкова бываю ў сястры і там таксама рыхтую яе хату да светлага і радаснага свята. Яшчэ, калі ёсць магчымасць, праведваю і прыбіраю магілкі бацькоў на могілках у вёсцы Грышы.


У пачатку Велікоднага тыдня раблю апошнія штрыхі па ўпрыгожванню хаты і падворка. У Чысты чацвер абавязкова мыемся самі. А ўвечары ў чацвер прыносім з царквы агонь і гэтым агнём робім крыж на ўваходных дзвярах. У пятніцу я пачынаю пякчы паскі і фарбаваць яйкі. У суботу ўвечары абавязкова іду ў царкву на ўсяночную службу. Раніцаю з асвечанаю паскаю вяртаюся дадому. Снедаць дома патрэбна абавязкова асвечанаю ў царкве паскаю, яйкамі, хлебам. І на працягу ўсяго дня – Вялікадня – прыемна адпачываем, сустракаемся з родзічамі, гаворым усім тройчы: «Хрыстос уваскрос!», а ў адказ чуем шчасліва-шчырае: «Ваісціну ўваскрос!» Са святам светлай Пасхі ўсіх вас!


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Падрыхтавала Ганна ГАЎРЫЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *