Чароўна гучыць музыка


Кожны чалавек, які хоць раз быў на выступленні аркестра, не застаецца раўнадушным да пачутай музыкі, здзіўляецца хараству і прыгажосці музычных твораў у яго выкананні.


Асабліва душэўна і чароўна гучыць музыка ў выкананні аркестра народных інструментаў Ельскай дзіцячай школы мастацтваў. Аркестр існуе ўжо даволі даўно, з заснавання школы мастацтваў. Мяняецца яго састаў, рэпертуар, але не мяняецца яго задача – здзіўляць і заварожваць слухачоў, прывіваць ім любоў да музыкі – свету цудоўных і зладжаных гукаў.


На сённяшні дзень аркестр народных інструментаў налічвае больш за дваццаць удзельнікаў. Гэта і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, і выкладчыкі.  Яны выкарыстоўваюць розныя музычныя інструменты: баян, акардэон, цымбалы, бас-гітара, розныя ўдарныя інструменты, дудка, флейта, скрыпка, фартэпіяна, сінтэзатар.


Кіруе аркестрам таленавіты чалавек, творчы педагог Таццяна Усціновіч. Таццяна Уладзіміраўна з вялікай адказнасцю адносіцца да сваёй любімай працы, патрабавальная як да сваіх вучняў, так і да сябе. Можна сказаць, што гэтая жанчына – сэрца калектыву. Яна выдатна валодае прафесійнымі навыкамі па арганізацыі дзейнасці аркестра і кіраўніцтву калектывам, якасна падбірае рэпертуар, сама апрацоўвае музычныя творы. Удзельнікі аркестра з задавальненнем працуюць пад кіраўніцтвам  Таццяны Усціновіч, з цеплынёй, любоўю і павагай адносяцца да яе як да чалавека і педагога.


Ганна Булаўка.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *