Вёска, якая жыве ў памяці


Вёска Чапаеўка (да 1938 года – Гнайное) Ельскага раёна з’яўляецца, на жаль, адной з тых вёсак, якія напаткаў няшчасны лёс: яна знікла з карты Ельшчыны і засталася толькі ў памяці яе былых жыхароў. Калісьці вёска ўваходзіла ў Старавысокаўскі сельскі Савет. Як сведчыць кніга «Памяць», Чапаеўка была вядома з пачатку ХХ стагоддзя як хутар Каралінскай воласці, у якім было 13 двароў і 76 жыхароў. У 1917 годзе – 24 двары і 180 жыхароў. З 1933 года дзейнічаў калгас «Тварэц працы», былі ветраны млын і кузня. У 1940 годзе налічвалася 56 гаспадарак і 142 жыхары.


У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах Чапаеўкі дзейнічалі партызаны 37-й Ельскай партызанскай брыгады, злучэння А.М. Сабурава і атрада славацкіх патрыётаў на чале з Янам Налепкам. Вёска была спалена гітлераўцамі. У пасляваенныя гады насельніцтва Чапаеўкі раз’ехалася і вёска знікла.


– Вялікая вёска была: аж тры чарады кароў! – успамінае былая жыхарка Чапаеўкі Вольга Пятроўна Петралай, якую мы выпадкова сустрэлі на Старавысокаўскім ФАПе. – Многа людзей у Чапаеўцы жыло, тры вуліцы было ў вёсцы. А потым раз’ехаліся ўсе хто куды: хто ў Старое Высокае перасяліўся, хто ў Мінску, у Маскве жыве… А там ужо, на месцы вескі, нічога не засталося…


Вольга Пятроўна пераехала ў Старое Высокае з Чапаеўкі 20 гадоў назад. Старшыня сельсавета выдзеліў хату, дзе зараз і жыве жанчына адна. Праўда, тут  у вёсцы і сын яе жыве, а дачка – ў Мазыры. Ёсць у бабулі Вольгі ўжо шэсць унукаў і дзве праўнучкі.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *