З сямейнага альбома…


Пакуль будзе жыць чалавецтва, будзе існаваць і памяць, будуць прасочвацца ўспаміны пра цяжкае ваеннае жыццё і даўгачаканую перамогу. Тэма вайны – гэта вечная тэма. Колькі б гісторый, апавяданняў мы ні чулі, яна застанецца невычарпальнай. Гэта «смяротнае цунамі» закранула кожнага. Мабыць, не засталося такой сям`і, якая не пакутавала б ад гэтай ліхадзейкі.


Гэтыя гісторыі, якія закранулі маё сэрца, я пачула ад маёй настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алены Іванаўны Шыкун:


– На маім стале i зараз стаіць ваенны фотаздымак. А памяць вяртае мяне ў дзяцінства, калі мне было гадоў 6–7, калі яшчэ была жывая мая бабуля Алена. Вельмі часта яна забірала мяне да сябе. Мы сядалі ўдваіх на ложку i разглядалі фотаздымкі розных гадоў. Мяне больш за ўсё цікавілі ваенныя фотаздымкі. Аднойчы з вораху фотакартачак нечакана выпаў пажаўцелы трохкутнік. Бабуля схапіла яго i нахіліла галаву. Слёз яна не паспела схаваць. Яны мімаволі старой пацяклі з вачэй i адна за адной капалі на разгорнуты трохкутнік. Крыху пазней я даведалася, што гэта пахаванка на майго дзядулю, Дзянісава Уладзіміра Іосіфавіча, які прапаў без вестак у ліпені 1944 года. Потым бабуля расказала мне, як яны з дзядулем пазнаёміліся, як сустракаліся ў квітнеючым садзе пад пахучым бэзам, а праз год ажаніліся. Але шчасце іх было нядоўгім: вайна сваім чорным крылом накрыла хату маладых. Дзядулю забралі на фронт. Потым было раненне. Яго вяртанне дамоў зноў асвяціла хату радасцю. Нарадзіўся сын, якога таксама назвалі Уладзімірам, а праз год – Іван, якога дзед ніколі так і не пабачыў: яго зноў забралі на фронт, адкуль праз некаторы час прыйшла пахаванка…


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Юлія Каленік.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *