Са святам, Валаўск!

Общество

5 чэрвеня ў вёсцы Валаўск прайшло самае любімае і самае вясёлае свята – Дзень вёскі. Для вяскоўцаў гэты дзень быў доўгачаканым і радасным, таму што ўсім хацелася хоць крыху адпачыць ад сельскагаспадарчых работ, дамашніх клопатаў, хацелася проста сустрэцца, пабачыцца, пагаманіць, нікуды не спяшаючыся, адпачываючы і душою, і целам.


У нядзелю ўсе валаўцы сабраліся каля адміністратыўнага будынка КСУП «Скараднянскі» – валаўскай канторы. Арганізатары свята – работнікі Валаўскага сельскага Савета дэпутатаў,  КСУП «Скараднянскі» і Валаўскага Цэнтра народных традыцый – пастараліся, каб свята прайшло цікава і запомнілася ўсім. Яны прыгожа аформілі сцэну, арганізавалі выстаўку вышыванак валаўскай рукадзельніцы Галіны Гаўрылавай, арганізавалі забавы для дзяцей.


Вядучыя свята цёплымі словамі павіталі ўсіх жыхароў вёскі са святам. Адкрыла яго Любоў Ляўкоўская, старшыня Валаўскага сельвыканкама. Яна павіншавала сваіх аднавяскоўцаў і пажадала ўсім добрага настрою і аптымізму. З віншаваннямі таксама выступілі Васіль Касенка, дырэктар КСУП «Скараднянскі»; Мікалай Кохан, дырэктар Валаўскага ВПК «дзіцячы сад – сярэдняя школа»; Ганна Ляўкоўская, дырэктар Валаўскага Цэнтра народных традыцый; Канстанцін Літвіненка, ляснічы Валаўскага лясніцтва. Пра гісторыю Валаўска нагадала Марыя Акуліч, былы кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Валошкі».


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *