Няхай заўжды будзе мір!

Общество

Амаль кожны з нас памятае радкі вядомай дзіцячай песні: «Няхай заўжды будзе сонца! Няхай заўжды будзе неба! Няхай заўжды будзе мама! Няхай заўжды буду я!» Гэтымі словамі падпісаў маленькі хлапчук свой малюнак на асфальце, і яны  сталі своеасаблівым лейтматывам жыцця дзяцей пасляваенных пакаленняў. Менавіта гэтыя словы знайшлі сваё адлюстраванне ва ўсіх святочных мерапрыемствах, што праходзілі 3 ліпеня ў горадзе Ельску.


Вялікае свята нашага народа – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы адзначаем у Дзень вызвалення яе ад гiтлераўскiх захопнiкаў у часы Вялiкай Айчыннай вайны. Вельмi сiмвалiчна, што такія лёсавызначальныя падзеі ў гiсторыi нашай Радзімы супадаюць: і гераiчная абарона роднай зямлi ад ворагаў, i мiрнае будаўнiцтва незалежнай дзяржавы. Зразумела, што калі б не было 3 ліпеня 1944 года – не было б і незалежнай Беларусі. Менавіта дзякуючы савецкім  воінам,  партызанам i падпольшчыкам, якiя самаахвярна ваявалi супраць фашысцкіх агрэсараў, Беларусь здабыла сапраўдную Незалежнасць, якой мы можам па праву ганарыцца. Шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы гучалі з вуснаў старшыні выканкама Мікалая Процыка, намесніка старшыні выканкама Рыгора Цыка, старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Матузкі пад час ускладання вянкоў і кветак прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый горада на магілах воінаў, што вызвалялі наш любы горад ад ворагаў.


«Дзень Незалежнасці – гэта галоўнае свята любой дзяржавы. І вельмі сімвалічна, што яно адзначаецца ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», – адзначыў Мікалай Процык, адкрываючы мітынг у гарадскім скверы. Хіба не шчасце, што жывём мы ў такой  краіне, як наша Беларусь? Цаніць трэба, шанаваць і берагчы тое, што маем: мір і спакой на роднай  зямлі, усе здабыткі нашы. Аб гэтым гаварылі ў сваіх выступленнях старшыня раённага Савета ветэранаў Павел Цык, раённы камісар Юрый Яначкін,  дырэктар мэблевай фабрыкі Сяргей Цімошчанка і актывіст грамадскай арганізацыі «БРСМ» Ягор Будзішэўскі.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *