«Валошкі» ў Польшчы


18–19 чэрвеня ў польскім горадзе Ліскаў упершыню прайшоў фестываль «Дні культуры Еўропы», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Польшчы, Англіі, Францыі, Германіі, Літвы, Латвіі і Грэцыі. Нашу краіну прадстаўляў народны ансамбль «Валошкі» Валаўскага Цэнтра народных традыцый (кіраўнік калектыву – Галіна Бурміч).


Дзякуючы сяброўскім адносінам і сувязям, якія былі наладжаны паміж калектывам ансамбля «Валошкі» і палякамі ў маі 2009 года на Днях Еўропы ў Саксоніі (г. Шэппенштэдт). Тут удзельнікі калектыву сустрэліся са сваімі знаёмымі – дэлегацыямі з Францыі, Латвіі і інш. Фестываль праходзіў у святочнай, вясёлай, па-сапраўднаму сяброўскай атмасферы.


Стомленых цяжкай і працяглай паездкай у аўтобусе ўдзельнікаў калектыву цудоўна сустрэлі польскія гаспадары, уладкавалі іх у камфортныя нумары гасцініцы.


– На працягу двух дзён удзельнікаў фестывалю чакала цікавая насычаная праграма, – расказвае Ганна Ляўкоўская, удзельніца калектыву «Валошкі», дырэктар Валаўскага Цэнтра народных традыцый. – Кожная дэлегацыя прадстаўляла культуру сваёй краіны, яе звычаі і традыцыі. Было арганізавана падвор’е кожнай краіны. На нашым падвор’і была зроблена выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўлены стравы беларускай нацыянальнай кухні: бліны з грыбамі, з джэмам, мёдам, беларускае сала, варэнікі, маласольныя агуркі. Да нас нават выстраілася чарга жадаючых паспытаць беларускія варэнікі і бліны.


Многіх здзівілі і нават уразілі вышыўка крыжыкам, беларускія ўзоры. Іншаземцы не маглі паверыць у тое, што ўсе вырабы былі створаны рукамі, а не машынамі…


У Польшчы беларускія «Валошкі», нібы сапраўдныя валошкі ў жыце, былі самымі яркімі і адметнымі. У беларускіх нацыянальных строях, іх, 12 прадстаў-нікоў Ельшчыны, заўважылі ва ўрачыстым шэсці калоны ўдзельнікаў фестывалю, віталі гасцінна і весела. Пасля шэсця пачаліся выступленні калектываў. Зноў і зноў пакаралі палякаў і ўсіх астатніх беларускія  народныя песні і танцы ў выкананні «Валошак», выклікаючы шквал апладысментаў і буру эмоцый.


На другі дзень нашы землякі выступілі ў дамах-інтэрнатах, дзе падарылі радасць людзям пажылога ўзросту, якія па волі лёсу апынуліся ў гэтых установах.


– Мы даволі ўтульна адчувалі сябе ў Польшчы, – гаворыць кіраўнік ансамбля «Валошкі» Галіна Бурміч, – таму што і мовы нашы падобныя, і многа агульнага ў нас ёсць. Добра пасябравалі і з латвійцамі. Уражанні ад фестывалю засталіся проста цудоўныя. Асабліва прыемна было чуць, як на заключным канцэрце арганізатары мерапрыемства запрасілі нас прыехаць і ў наступным годзе і заўважылі, што фестываль не пачнецца, пакуль мы не прыедзем. Мы вельмі рады, што ў нас нала-джаны такія выдатныя сяброў-скія сувязі з суседнімі краінамі!


Ганна Гаўрылава


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *