Вершаваная любоў да Ельшчыны

Общество

З 25 красавіка па 12 чэрвеня гэтага года ў Ельскім раёне праводзіўся агляд-конкурс паэтычнага слова «Вершаваная любоў да Ельшчыны», ініцыятарамі і арганізатарамі якога выступіў аддзел культуры Ельскага райвыканкама. На конкурс было прадстаўлена 28 заявак у 4 намінацыях: » Юнацтва», «Паэтычная вясна», «Мудрыя радкі», «Пяю цябе, мой Ельск!». Усяго было разгледжана 98 твораў.


3 ліпеня пераможцы конкурса былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і памятнымі падарункамі.
За ўдзел у аглядзе-конкурсе паэтычнага слова «Вершаваная любоў да Ельшчыны» граматамі ўзнагароджаны Барысевіч Дзіяна, Чарняк Аліна, Ярэгіна Рэгіна, Зельчан Ангеліна, Семяненка Яўген, Ананьева Алена, Торчык Сяргей, Гусарэвіч Яўгенія, Мялешчанка Людміла, Пуцята Анатоль, Давід Пётр, Шэткіна Людміла, Мчадлідзэ Любоў, Жыгадла Майя, Худобенка Ніна, Цыц Кірыл, Шадрына Яўгенія.


У намінацыі «Паэтычная вясна» Дыпломам І ступені ўзнагароджана Таццяна Пятрова, Дыпломам ІІ ступені – Каленік Юлія, Трафімава-Гарбуз Іна, Дыпломам ІІІ ступені – Дзетнер Віктар.


У намінацыі «Мудрыя радкі» Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Рыгор Бабчанок, Дыпломам ІІ ступені – Трафімава Галіна, Дыпломам ІІІ ступені – Сакула Васіль, Бяляк-Сакула Вялянціна.


У намінацыі «Пяю цябе, мой Ельск!» Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Шадрына Вікторыя, Дыпломам ІІІ ступені – Гуд Вікторыя.


Гран-пры конкурсу за асаблівы ўклад у паэтычны рух у Ельскім раёне, патрыятычнае, грамадзянскае выхаванне падрастаючага пакалення прысуджана Дзюба Клары.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *