Дзень Валаўскай Рудні


У мінулую суботу ў адной з невялічкіх вёсак, колькасць жыхароў якой налічвае крыху болей за сотню, прай-шло самае жаданае і чаканае свята – Дзень вёскі, Дзень Валаўскай Рудні. Нягледзячы на тое, што гэтая вёска налічвае небагата жыхароў, на свята сабралася большасць яе насельніцтва: памяшканне сельскага клуба было цалкам запоўнена людзьмі. Акрамя вяскоўцаў, на Дзень вёскі з’ехалася многа гасцей – выхадцаў з Валаўскай Рудні.


Загадчыца Валаўскаруднянскага сельскага клуба, а з нядаўняга часу – сельскага клуба-бібліятэкі, Наталля Сіманьян была сэрцам свята. Толькі дзякуючы актыўнасці і жыццярадаснасці гэтай жанчыны, якая здолела аб’яднаць у творчасці і дзяцей, і пажылых жанчын з Валаўскай Рудні, адбылося сапраўднае свята. Наталля Уладзіміраўна пастаралася на Дні вёскі адзначыць кожнага з вяскоўцаў, знайсці штосьці адметнае і выдатнае ў іх жыцці або дзейнасці.


Без увагі амаль ніхто не застаўся. А душою мерапрыемства, безумоўна, былі два калектывы: фальклорны калектыў «Рудняначка» і дзіцячы вакальны калектыў. Ня-гледзячы на тое, што ў кожным з іх усяго па шэсць чалавек, артысты – і маленькія, і дарослыя – сваёй творчасцю стварылі святочную атмасферу. «Рудняначка» на працягу некалькіх гадзін выканала мноства беларускіх народных песень, вядомых і мала- вядомых, журботных і вясёлых. Кожную з удзельніц калектыву можна назваць чалавекам-легендай: Васіліса Шаўчэнка – выдатная працаўніца, народная ўмеліца, займаецца пляценнем з лазы, Мая Жыгадла – былая настаўніца, паэтэса; Вольга Шаўчэнка – выдатніца сельскай гаспадаркі; Вольга Бяляк – таксама працаўніца сельскай гаспадаркі; Вольга Варанько – урач з 50-гадовым стажам і Наталля Сіманьян – актывістка культурнага жыцця вёскі.


Акрамя песень у выкананні жанчын, са сцэны гучалі вершы і песні Вольгі Варанько, байкі і гумарэскі Маі Жыгадла. Вялікую колькасць музычных нумароў падарылі прысутным дзеці: Аліна Панцэвіч, Валянціна Зальцзеллер, Надзея Паўлоўская і Марына Калбасіна. Удзячныя гледачы шчодра адорвалі артыстаў апладысментамі.


Ад імя мясцовай улады са святам вёскі павіншавала ўсіх Вольга Назарчук, упраўляючы справамі Качышчанскага сельсавета, і пажадала ўсім дабрабыту і міру ў сем’ях.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *