Камбайн з поля – плуг у баразну

Сельское хозяйство

У сельскай гаспадарцы не паспее скончыцца адна работа, як наступае час ужо для другой. І ўсе гэтыя віды дзейнасці патрабуюць пільнай увагі і неадкладнага выканання, таму што з’яўляюцца неад’емнымі часткамі аднаго працэсу – працы на зямлі.


Так, не паспела скончыцца жніво, як прыйшла пара рыхтаваць палі пад азімыя. Пра работы, якія на сённяшні дзень вядуцца ў гаспадарцы раёна, расказвае галоўны аграном райсельгасхарчу Юрый Гуд:


– Стопрацэнтна ўжо скончана ўборка зерневых ў КСУП «Скараднянскі». Гэтая гаспадарка намалаціла 3173 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,5 цэнтнера з гектара. Набліжаюцца да завяршэння ўборкі ў КСУП «Ельскае Палессе», КСУП «Ельск».


Адначасова з уборкай зерневых ва ўсіх гаспадарках вядзецца падрыхтоўка глебы пад азімы сеў: з палёў звозяць салому, пераворваюць зямлю. Па дадзеных на пачатак гэтага тыдня, па аб’ёмах падрыхтоўкі зямлі пад азімыя наперадзе такія гаспадаркі, як КСУП «Ельск» (785 гектараў) і КСУП «Скараднянскі» (740 гектараў).


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *