Пра жыццё ў вёсцы Славечна


На сённяшні дзень вёска Славечна, якая знаходзіцца амаль на самай мяжы з Украінай, налічвае каля 30 жыхароў. Толькі наяўнасць чыгункі і пагранічнай станцыі не дае жыццю цалкам заціхнуць у гэтым калісьці  шумным і прыгожым кутку Ельшчыны.


Нядаўна я выпадкова сустрэлася на аўтобусным прыпынку ў Славечна з дзвюмя бабулямі, разгаварыліся пра іх жыццё-быццё. Адна з субяседніц, Ганна Цайц, жыве ў гэтай вёсцы з 1969 года. Сама яна родам з расійскага горада Іркуцка. У той час яе будучы муж працаваў на будаўніцтве Іркуцкай ГЭС. Там і пазнаёміліся. Праз некаторы час прыехалі ў Беларусь, на радзіму мужа, якая стала радзімай і для Ганны Максімаўны.


Вось ужо прайшло 20 гадоў, як пасля цяжкай хваробы не стала мужа. З чатырох сыноў Ганны Максімаўны застаўся толькі адзін (зараз ён жыве ў Мазырскім раёне). Ціхая, ветлівая, добразычлівая, яна жыве адна. На пытанне, ці не сумуе па радзіме, Ганна Максімаўна сказала:


– Раней вельмі хацелася дадому. Ведаеце, як у нас там прыгожа: тайга, высачэзныя кедры. Прыгажосць неапісальная! А з гадамі прывыкла і да Беларусі, палюбіла яе. А на радзіме нікога з родных маіх ужо не засталося.


Працяг чытайце ў газете «Народны голас».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *