У родным краю, як у раю


А ці ведаеце вы, дзе злавілі парослую імхом рыбу, дзе «чорныя капацелі» да гэтага часу шукаюць залаты скарб, схаваны польскімі войскамі, і ад чаго і дзе загінуў  апошні на Ельшчыне мядзведзь? Гэты людскі адгалосак  і прывёў  мяне ў мінулыя выхадныя  дні ў самую старадаўнюю вёску Ельскага раёна – Скароднае.


На даволі вялікай пляцоўцы, ля былой канторы мясцовага сельгаспрадпрыемства, і пачалося доўгачаканае свята вёскі Скароднае. Урачыстую частку адкрыў старшыня мясцовага сельвыканкама Іван Случыч, ветліва запрошаны вядучымі – сямейнай парай Сяргеем і Анастасіяй Міксюк. Іван Анатольевіч нагадаў аднавяскоўцам, што гісторыя роднай вёскі налічвае ўжо амаль восем стагоддзяў. З тых часоў ужо нічога не захавалася, а месца, на якім стаіць вёска, можна лічыць свяшчэнным. Скараднянцы павінны ганарыцца ўжо толькі тым, што нарадзіліся тут. Усе жыхары ведаюць гісторыю сваёй вёскі, зберагаюць яе па крупінках і перадаюць юнаму пакаленню.
Шмат выпрабаванняў выпала на долю скараднянцаў: войны і ліхалецці, нястачы і голад, страты родных і блізкіх людзей. Памяць аб тых гадах будзе жыць вечна. Самым цяжкім выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная вайна. Прозвішчы тых, хто назаўсёды застаўся на полі бою, значацца на помніку, узведзеным у гонар іх подзвігу. На сённяшні дзень у Скародным пражывае два ветэраны: Радзько Раіса Нікадзімаўна і Полаз Канстанцін Міхайлавіч.


Салдаты Вялікай Айчыннай вайны, прайшоўшы праз пакутныя выпрабаванні, больш за ўсё  жадалі для сваіх нашчадкаў мірнага жыцця, але здарылася так, што ўжо ў мірны час беларускім хлопцам прыйшлося прайсці афганскімі дарогамі. Сярод іх – Віктар Патапенка і Віктар Лубенскі.


Алесь Таполя


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *